Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

несакрушальны, ✂.

Такі, якога нельга зруйнаваць, разбурыць; устойлівы.

  • Несакрушальная воля народа.

|| наз. несакрушальнасць, ✂.

несамавіты, ✂.

  1. Непрывабны з выгляду; непрыгожы.

    • Н. на выгляд.
  2. Не зусім добры; дрэнны.

    • Несамавітая дарога.

|| наз. несамавітасць, ✂.

несвядомы, ✂.

  1. Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці, сваіх абавязкаў.

    • Н. работнік.
    • Несвядомыя адносіны да працы.
  2. Які адбываецца без кантролю, свядомасці; інстынктыўны.

    • Н. ўчынак.

|| наз. несвядомасць, ✂.

несканчоны, ✂.

Надзвычай доўгі; працяглы, бясконцы.

  • Несканчоныя спрэчкі.

|| наз. несканчонасць, ✂.

неслух, ✂, м. (разм.).

Непаслухмяны, свавольны чалавек (часцей аб дзецях).

неспагадлівы, ✂.

Нясхільны да спагады; нячулы, няўважлівы да іншых.

|| наз. неспагадлівасць, ✂.

неспагадны, ✂.

Тое, што і неспагадлівы.

|| наз. неспагаднасць, ✂.

неспадзеўка, ✂, ж. (разм.).

Нечаканасць, непрадбачанасць.

неспадзеўкі, прысл. (разм.).

Нечакана, раптоўна.

  • Н. пайшоў дождж.

неспадзяванасць, ✂, ж.

  1. гл. неспадзяваны.

  2. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад.

    • Прыемная н.