Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

невад, ✂, м.

Вялікая рыбалоўная сетка.

  • Закінуць н.

|| прым. невадны, ✂.

неважнецкі, ✂.

Не зусім добры.

  • Неважнецкае здароўе.

неверагодны, ✂.

  1. Непраўдападобны.

    • Неверагодная гісторыя.
  2. Надзвычай вялікі, значны; неймаверны.

    • Неверагодная хуткасць.
  3. Які выклікае сумненні ў сваёй правільнасці.

    • Неверагодныя звесткі.

|| наз. неверагоднасць, ✂.

◊

  • Да неверагоднасці (разм.) — надзвычайна, вельмі.

невідзімка, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Нябачная істота.

    • Чалавек-н.
  2. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.

◊

  • Шапка-невідзімка — у казках: шапка, якая робіць нябачным таго, хто яе надзене.

невідушчы, ✂.

Які страціў зрок; сляпы.

  • Н. чалавек.

невінаваты, ✂.

Які не мае за сабой віны; які не мае дачынення да злачынства.

|| наз. невінаватасць, ✂.

невук, ✂, м.

Неадукаваны, недасведчаны чалавек.

  • У музыцы ён безнадзейны н.

|| прым. невуцкі, ✂.

невуцтва, ✂, н.

Адсутнасць ведаў, неадукаванасць, недасведчанасць у чым-н.

  • Цемра невуцтва.

невыгода, ✂, ж.

  1. пераважна Адсутнасць, недахоп неабходных выгод.

    • Невыгоды кватэры.
  2. Нягода, непрыемнасць; цяжкае становішча (разм.).

    • Невыгоды жыцця.

невыгодны, ✂.

  1. Які не мае выгод, дрэнна прыстасаваны для чаго-н.

    • Невыгодная кватэра.
  2. Неспрыяльны, нязручны, непрыемны.

    • Невыгоднае становішча.

|| наз. невыгоднасць, ✂.