Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нелады, ✂, н. (разм.).

  1. Кепскія ўзаемаадносіны, непаразуменні паміж кім-н.; сваркі.

    • Н. між братамі.
  2. Няўдачы, непаладкі.

    • Н. на прадпрыемстве.

нелегальны, ✂.

Не дазволены законам, падпольны.

  • Нелегальная літаратура.
  • Нелегальнае становішча.

|| наз. нелегальнасць, ✂.

неліквід, ✂, м. (спец.).

Маёмасць, якая не можа быць выкарыстана на даным прадпрыемстве і падлягае ліквідацыі або продажу. Распрадажа неліквідаў.

|| прым. неліквідны, ✂.

  • Н. фонд.

нельга, у знач. вык.

  1. Няма магчымасці.

    • Без дружбы жыць н.
    • Н. не згадзіцца.
  2. Забаронена, не дазваляецца.

    • Па газонах хадзіць н.

нельма, ✂, ж.

Буйная паўночная рыба сямейства ласосевых ласасёвых.

|| прым. нельмавы, ✂.

нелюбоў, ✂, ж.

Непрыязнасць, непрыхільнасць.

  • Даўняя н.

нелюдзень, ✂, м. (разм.).

Тое, што і нелюдзь (у 1 знач.).

нелюдзім, ✂, м.

  1. Нелюдзімы чалавек.

  2. мн. Вылюдкі, ворагі, звяры.

|| ж. нелюдзімка, ✂.

нелюдзімы, ✂.

  1. Пануры, дзіклівы, які пазбягае людзей, аддае перавагу адзіноце.

    • Н. чалавек.
  2. Бязлюдны, пустынны.

    • Н. лес.

|| наз. нелюдзімасць, ✂.

нелюдзь, ✂, м.

  1. Нелюдзімы, пануры чалавек.

  2. пераважна Вылюдкі, перараджэнцы, звяры.

    • Няўжо мы нелюдзі нейкія?