Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неразбярыха, ✂, ж. (разм.).

Заблытанае становішча, адсутнасць парадку, яснасці ў чым-н.

  • Н. ў вядзенні дакументацыі.

нераздзельны, ✂.

Тое, што і непадзельны (у 2 і 3 знач.).

|| наз. нераздзельнасць, ✂.

неразменны, ✂.

Які нельга размяняць, які не падлягае размену (пра грошы).

  • Неразменная манета.

|| наз. неразменнасць, ✂.

неразрыўны, ✂.

Такі, што нельга раз’яднаць; непарыўны, непарушны.

  • Неразрыўная дружба.
  • Неразрыўная сувязь.

|| наз. неразрыўнасць, ✂.

нераст, ✂, м.

Працэс адкладання самкамі рыб ікры і адначасовае апладненне яе самцамі.

|| прым. нераставы, ✂.

нераставаць, ✂; незак.

Знаходзіцца ў стане нерасту.

  • Большасць нашых рыб нерастуе вясной.

|| наз. нераставанне, ✂.

нерасцілішча, ✂, н.

Месца нерасту рыб.

нерат, ✂, м.

Рыбалоўная снасць канічнай формы у выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас, з кароткім конусападобным уваходам.

◊

  • Трапіў у нерат — ні ўзад ні ўперад (прыказка; разм. жарт.) — ні туды ні сюды.

|| прым. нератны, ✂.

нераўня, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Пра чалавека, няроўнага з іншымі ў якіх-н. адносінах.

  • Ён ёй н.

нерашучы, ✂.

Пазбаўлены рашучасці, цвёрдасці, поўны ваганняў.

  • Н. адказ.

|| наз. нерашучасць, ✂.