непадзельны прыметнік
-
Які не паддаецца падзелу, драбленню, распаду на часткі.
- Непадзельныя словазлучэнні.
-
Які не падлягае падзелу, знаходзіцца ў агульным валоданні.
- Н. фонд калгаса.
-
Якога не дзеляць ні з кім; поўны, абсалютны.
- Непадзельная ўлада.
-
У матэматыцы: які не дзеліцца без астачы.
- Н. лік.
|| назоўнік: непадзельнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)