Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наедак, ✂, м. (разм.).

Тое, чым можна наесціся; пажыва.

  • Цукеркі — гэта не н.

наедзь, ✂, ж.

Камень на зубах у каня.

  • Конь дужа стары — бачыш на зубах якая н.

наезд, ✂, м.

  1. гл. наехаць.

  2. Прыезд каго-н. куды-н. на нейкі час.

    • Н. турыстаў.
  3. Раптоўны набег, напад вялікай колькасці каго-, чаго-н.

    • Н. карнікаў.

наездам, прысл.

Прыязджаючы зрэдку і ненадоўга.

  • Бываў у вёсцы п.

наезджы, ✂ (разм.).

Які прыехаў, наехаў адкуль-н.

  • Н. люд.

наездзіць, ✂; зак.

  1. Праездзіць нейкі час; ездзячы, праехаць пэўную колькасць кіламетраў.

    • Н. тысячы кіламетраў.
  2. Частай яздой пракласці, утрамбаваць дарогу.

    • Н. шлях.
  3. Прывучыць да язды.

    • Н. рысака.

наезнік, ✂, м.

Чалавек, які добра ездзіць вярхом; спецыяліст па верхавой яздзе.

  • Цыркавы н. (артыст, які выступае на кані).

|| ж. наезніца, ✂.

|| прым. наезніцкі, ✂.

наесці, ✂; зак. (разм.).

  1. чаго і без дапаўнення. З’есці ў нейкай колькасці, на якую-н. суму.

    • Н. на чатыры рублі.
  2. перан., што і чаго. Атрымаць, нажыць у выніку сытнай яды.

    • Жывот н.

|| незак. наядаць, ✂.

наесціся, ✂; зак.

Пад’есці, перастаць быць галодным.

  • Н. ўволю.

|| незак. наядацца, ✂.

наехаць, ✂; зак.

  1. Наткнуцца на каго-, што-н. у час язды.

    • Н. на пешахода.
  2. Прыехаць у вялікай колькасці.

    • Наехала гасцей поўна хата.
  3. перан., на што. Ссунуцца са свайго месца, засланіўшы сабой што-н. (разм.).

    • Шапка наехала на вочы.

|| незак. наязджаць, ✂.

|| наз. наезд, ✂.