Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наказ, , м.

  1. Павучанне, настаўленне.

    • Бацькоўскі н.
  2. Даручэнні выбаршчыкаў свайму дэпутату ў пісьмовай або вуснай форме для вырашэння ў пэўных інстанцыях.

    • Наказы выбаршчыкаў.

наказаць, ; зак.

  1. Паведаміць каму-н. аб чым-н. праз каго-н.

    • Н. аграному, каб прывёз даныя аб ураджаі.
  2. Даць наказ, даручэнне.

    • Доктар наказаў сачыць за раненым.
  3. Нагаварыць, сказаць многа чаго-н. (разм.).

    • Прабачце, наказаў вам немаведама колькі навін.

|| незак. наказваць, .

накалаціць, ; зак. (разм.).

  1. Натрэсці, наабіваць з дрэва нейкую колькасць пладоў.

    • Н. груш.
  2. Намалаціць.

    • Н. жыта.
  3. Нагатаваць якой-н. стравы, боўтаючы калатоўкай.

    • Н. заціркі.

|| незак. накалочваць, .

накаленнік, , м.

Накладка, павязка, якая носіцца на калене.

накаленны, .

Які надзяваецца, накладваецца на калена.

  • Накаленная павязка.

накалоцца, ; зак.

  1. Наткнуцца на што-н. вострае.

    • Н. на цвік.
  2. Раскалоцца, расшчапіцца не да канца; надкалоцца.

    • Гарбуз накалоўся.

|| незак. наколвацца, .

накалоць, ; зак.

  1. чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго-н.

    • Н. лучыны.
  2. Колючы, забіць у нейкай колькасці.

    • Н. свіней.
  3. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым.

    • Н. нагу.
  4. Пракалоць паверхню чаго-н. у многіх месцах.

    • Н. узор.
  5. каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што-н. вострае.

    • Н. матыля на шпільку.
  6. Раскалоць, расшчапіць што-н. не да канца, надкалоць.

    • Н. палена.

|| незак. наколваць, .

|| наз. наколванне, і наколка, .

накалупаць, ; зак. (разм.).

Калупаючы, аддзяліць, дастаць нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. каранёў валяр’яну.

|| незак. накалупваць, .

накамарнік, , м.

Сетка або спецыяльны мяшок для аховы ад камароў.

  • Марлевы н.

наканаванасць, , ж. (разм.).

Тое, што наперад, загадзя абумоўлена абставінамі.

  • Н. лёсу.