Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наабапал, прысл. і прыназ.

Тое, што і абапал.

наабворваць, ✂; зак.

Абараць плугам або акучнікам вялікую колькасць чаго-н.

наабганяць, ✂; зак.

Абараць многае акучнікам.

  • Н. бульбы.

наабгон, прысл. (разм.).

Навыперадкі.

  • Бегчы н.

наабіваць, ✂; зак.

Абабіць вялікую колькасць чаго-н.

  • Вецер наабіваў лісця.

наабіраць, ✂; зак.

  1. Абіраючы, сабраць у нейкай колькасці.

    • Н. кош сліў.
  2. Нааблупліваць, наабіраць у нейкай колькасці.

    • Н. місу бульбы.

наабломліваць, ✂ і наабломваць, ✂; зак.

Абламаць вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. галін.

нааблупліваць, ✂; зак.

Аблупіць вялікую колькасць чаго-н.

наабменьваць, ✂; зак.

Абмяняць значную колькасць чаго-н.

  • Н. марак.

наабпальваць, ✂; зак.

Абпаліць многа чаго-н.

  • Н. гаршкоў.