Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нач...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. начальнік, напр. начгас (начальнік гаспадарчай часткі), начдыў (начальнік дывізіі), начштаба;
  2. які начальствуе, напр. начсастаў.

начаваць, ✂; незак.

Спаць дзе-н. усю ноч.

  • Н. на сене.

|| зак. пераначаваць, ✂.

начаканіць, ✂; зак.

Чаканячы, вырабіць.

  • Н. сярэбраных манет.

|| незак. начаканьваць, ✂.

начальнік, ✂, м.

Асоба, якая ўзначальвае што-н., кіруе чым-н.

|| ж. начальніца, ✂.

|| прым. начальніцкі, ✂.

  • Н. загад.

начальніцкі, ✂.

  1. гл. начальнік.

  2. Поўны важнасці, строгасці; уладны.

    • Н. тон.

начальства, ✂, н.

  1. зб. Начальнікі, адміністрацыя.

  2. Улада начальніка (разм.).

    • Служыць пад чыім-н. начальствам.

начальстваваць, ✂; незак.

Кіраваць, быць начальнікам.

Н. над палком.

|| наз. начальстваванне, ✂.

начапіць, ✂; зак.

  1. Накінуўшы, замацаваць, павесіць, навесіць.

    • Н. замок на дзверы.
  2. Надзець на сябе, прымацаваўшы, прывесіўшы (разм.).

    • Н. бант.

|| незак. начапляць, ✂ і начэпліваць, ✂.

начараваць, ✂; зак.

Паводле забабонных уяўленняў: выклікаць што-н. чараваннем, вядзьмарствам.

начарна, прысл.

Папярэдне, без канчатковай апрацоўкі.

  • Напісаць н.