Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

най..., прыстаўка.

Надае вышэйшай і найвышэйшай ступені прыметнікаў і вышэйшай ступені прыслоўяў значэнне гранічнасці меры прыметы, напр. найлепшы, найчасцей.

найбольш і найболей, прысл.

Больш за іншых, асабліва.

  • Н. старанны вучань.

найбольшы, .

Самы вялікі, самы большы.

  • Н. поспех.

найвышэйшы, .

Самы высокі.

  • Н. гатунак.

найграцца, ; зак.

Уволю пайграць на якім-н. музычным інструменце.

найграць, ; зак.

  1. Перадаць асноўны матыў.

    • Н. мелодыю.
  2. Сыграць для гуказапісу.

    • Н. пласцінку.
  3. Апрацаваць працяглай ігрой.

    • Н. скрыпку.
  4. што і чаго. Атрымаць што-н., многа і доўга іграючы (разм.).

    • Найграў мазалі на пальцах.

найгрыш, , м.

  1. Народная інструментальная мелодыя, часцей танцавальная.

  2. Ненатуральнасць, штучная напружанасць у ігры артыста і наогул у паводзінах, манерах.

    • Дэкламаваць з найгрышам.
    • Гаварыць шчыра, без найгрышу.

найлепшы, .

Самы лепшы.

  • Н. сябра.

найлягчэйшы, .

Самы лёгкі.

  • Найлягчэйшая вага.

наймальнік, , м.

Асоба, якая наймае каго-, што-н.

|| ж. наймальніца, .

|| прым. наймальніцкі, .