Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наш займ., прынал.

Які належыць нам, які мае адносіны да нас.

  • Наша акруга.
  • Наведаць нашых (наз.; родных, блізкіх).
  • Наша застанецца нам (наз.; тое, што належыць, уласціва нам.).

◊

  • Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых (разм.) — вось мы якія, вось з кім маеце справу.

  • І нашым і вашым (разм. неадабр.) — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).

нашаптаць, ✂; зак.

  1. што, чаго і без дапаўнення. Нагаварыць шэптам што-н.

    • Н. на вуха.
  2. перан., без дапаўнення. Нагаварыць на каго-н., напляткарыць.

  3. У павер’ях: начараваць, выказаць замову.

    • Н. на ваду.

|| незак. нашэптваць, ✂, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нашэптванне, ✂.

нашараваць, ✂; зак.

Начысціць, нацерці да бляску, навесці глянец.

  • Н. самавар.

|| незак. нашароўваць, ✂.

|| наз. нашароўванне, ✂.

нашармака, прысл. (разм. груб.).

Не плацячы грошай, за чужы кошт.

  • Пракаціўся н.

нашаткаваць, ✂; зак.

Шаткуючы, нарыхтаваць.

  • Н. капусты.

|| незак. нашаткоўваць, ✂.

нашатраваць, ✂; зак.

Шатруючы, нарыхтаваць.

  • Н. пшаніцы.

нашатыр, ✂, м.

  1. Хлорысты амоній.

  2. Тое, што і нашатырны спірт.

|| прым. нашатырны, ✂.

  • Н. спірт (водны раствор аміяку).

нашвэндацца, ✂; зак. (разм.).

Пашвэндацца доўга; набадзяцца.

  • Н. за дзень.

нашкліць, ✂; зак.

Уставіць шкло ў рамы.

нашлёпаць, ✂; зак. (разм.).

Надаваць шлёпак, плескачоў; набіць.