Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нахабнасць, ✂, ж.

  1. Бесцырымонная назойлівасць, бессаромнасць.

  2. Нахабны ўчынак.

    • Ад вашага жарту патыхае нахабнасцю.

нахабнік, ✂, м.

Бессаромны, бесцырымонны чалавек.

|| ж. нахабніца, ✂.

нахабніцкі, ✂.

Уласцівы нахабніку.

  • Н. ўчынак.

нахабнічаць, ✂; незак. (разм.).

Паводзіць сябе нахабна, бесцырымонна.

нахабны, ✂.

Які вызначаецца нахабствам, бессаромны, бесцырымонны.

нахабства, ✂, н.

Нахабны ўчынак, бесцырымоннасць.

  • Не чакаў я ад яго такога нахабства.

нахадзіцца, ✂; зак.

Пахадзіць доўга, уволю.

  • Нахадзіўся па лесе, што ног не чуе.

нахамутаць, ✂; зак. (разм.).

Нарабіць блытаніны, недарэчных памылак у якой-н. справе.

нахапацца, ✂; зак.

  1. Захапіць, схапіць многа чаго-н.

    • Нахапаўся зямлі колькі хацеў.
  2. перан. Павярхоўна, выпадкова засвоіць што-н. (неадабр.).

нахапаць, ✂; зак.

  1. Хапаючы, набраць у вялікай колькасці.

    • Н. грошай.
  2. перан. Тое, што і нахапацца (у 2 знач.) (неадабр.).