Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

наяве і наяву, прысл.

У рэчаіснасці, на самой справе.

  • Бачыў як н.

наяда, , ж.

  1. У грэчаскай міфалогіі; німфа рэк і ручаёў.

  2. Аднагадовая водная травяністая расліна сямейства наядавых, якая мае тонкае разгалінаванае сцябло і малапрыкметныя адзіночныя кветкі.

  3. Лічынка страказы (а таксама аўсяніка, вяснянкі), якая жыве ў вадаёмах.

|| прым. наядавы, .

наязджаць, ; незак.

  1. гл. наехаць і наездзіць.

  2. Час ад часу прыязджаць.

    • Н. у вёску да бацькоў.
  3. Спаўзаць уніз, закрываючы вочы.

    • Шапка наязджае на лоб.

наярваць, ; незак. (разм.).

Энергічна, з запалам іграць (на музычным інструменце) або з азартам, з асаблівай стараннасцю рабіць што-н.

  • Н. на гармоніку.

наяўнасць, , ж.

  1. Прысутнасць, існаванне.

    • Быць у наяўнасці.
  2. Фактычная колькасць чаго-н. у дадзены момант (пра грошы, тавары і пад.).

    • Касавая н.

наяўны, .

Які ёсць у наяўнасці.

  • Прадаваць за наяўныя (наз.; за наяўныя грошы, не ў крэдыт).
  • Н. разлік (наяўнымі грашыма).