Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

назад, прысл.

  1. У адваротным напрамку.

    • Азірнуцца н.
  2. На ранейшае месца, у ранейшае становішча.

    • Аднясі вядро н.
  3. Раней, у мінулым.

    • Гэта адбылося многа год таму н.

  • Браць (узяць) слова назад — адмовіцца ад сказанага, абяцанага.

назаляць, ; незак.

Часта прыставаць да каго-н., турбаваць каго-н., дакучаць каму-н.

  • Было ўсё добра, адно камары назалялі.

|| наз. назалянне, .

назапасіць, ; зак.

Нарыхтаваць пэўную колькасць чаго-н.

  • Н. сена на зіму.

|| незак. назапашваць, .

назаўжды, прысл.

Тое, што і назаўсёды.

назаўсёды, прысл.

На ўвесь час, на ўсё жыццё.

  • Расстацца н.

назаўтра, прысл.

На наступны дзень.

  • Пасяджэнне перанесена н.

назбіраць, ; зак.

  1. Сабраць за некалькі прыёмаў у нейкай колькасці.

    • Н. кош ягад.
  2. каго (чаго). Запрасіць сабрацца ў адно месца для арганізацыі чаго-н.

    • Н. народу.
  3. чаго. Паступова збіраючы або адкладваючы, назапасіць значную колькасць чаго-н.

    • Н. грошай на хату.

назва, , ж.

  1. Абазначэнне словам прадмета, з’явы, паняцця і пад.

    • Прысвоіць назву плошчы.
    • «Курган» — н. паэмы Янкі Купалы.
    • Стары ведаў назвы ўсіх мясцовых раслін.
  2. часцей Асобнае выданне (кніга, часопіс і пад.), незалежна ад колькасці тамоў, з якіх яно складаецца.

    • У бібліятэцы 50 тысяч назваў, 80 тысяч тамоў.

  • Адна толькі назва (разм. неадабр.) — аб кім-, чым-н., што не адпавядае свайму прызначэнню.

  • Адна толькі н. што каваль.

назвацца, ; зак.

  1. Прыняць, узяць сабе якую-н. назву, імя і пад.

    • Н. кантралёрам.
  2. Назваць сябе, паведаміць сваё імя.

    • Урач увайшоў у хату і назваўся.
  3. Напрасіцца, навязацца да каго-н. з чым-н. (разм.).

    • Н. ў памочнікі.

|| незак. называцца, .

назваць1, ; зак.

  1. Даць імя, найменне каму-, чаму-н.

    • Н. дачку Святланай.
    • Н. вуліцу Скарынінская.
  2. Сказаць сваё імя і прозвішча, назву каго-, чаго-н., адрэкамендаваць; паведаміць аб кім-н.

    • Хлопец назваў сваё прозвішча.
  3. Паведаміць, аб’явіць.

    • Ён назваў неверагодную лічбу.
  4. Вызначыць, ахарактарызаваць.

    • Ну як н. такі ўчынак?

|| незак. называць, .

|| наз. называнне, .