Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нажабраваць, ✂; зак.

Просячы, жабруючы, назбіраць.

  • Н. рознага дабра.

нажахацца, ✂; зак. (разм.).

Перажыць страх, страшныя часы.

  • За вайну нажахаўся беларускі народ.

нажахаць, ✂; зак. (разм.).

Нагнаць страху, напужаць.

  • Н. мяцежнікаў.

нажаць, ✂; зак.

Зжаць у якой-н. колькасці.

  • Н. капу жыта.

наждак, ✂, м.

Дробназярністая горная парода, якая ўжываецца для шліфоўкі або чысткі металічных вырабаў.

|| прым. наждачны, ✂.

  • Наждачная папера (пакрытая слоем наждачнага парашку).

нажніцы, ✂.

  1. Інструмент для рэзання, які складаецца з двух накрыж змацаваных нажоў з ручкамі ў выглядзе кольцаў.

    • Хірургічныя н.
  2. перан. Разыходжанне, неадпаведнасць чаго-н. чаму-н.

    • Н. ў аплаце працы.

|| прым. нажнічны, ✂.

нажны, ✂.

  1. гл. нага.

  2. Які прыводзіцца ў дзеянне нагамі.

    • Н. тормаз.

нажоўка, ✂, ж.

  1. Вузкая ручная піла з адной ручкай.

  2. Ручная машына з дробна назубленым палатном.

|| прым. нажовачны, ✂.

нажыва, ✂, ж.

Не чэсным шляхам атрыманы прыбытак.

  • Прага да нажывы.

нажыўны, ✂.

Такі, які можна нажыць, набыць.

  • Вопыт — справа нажыўная.