Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

над (нада), прыназ.

  1. Ужыв. пры абазначэнні размяшчэння, знаходжання каго-, чаго-н. у якіх-н. адносінах.

    • Туман над возерам.
    • Вёска над Прыпяццю.
    • Нада мной.
  2. Ужыв. для абазначэння накіраванасці дзеяння на што-н.

    • Сядзець над задачай.
  3. У спалучэнні з займеннікам «усе» паказвае на вышэйшае праяўленне ўласцівасцей данага дадзенага прадмета.

    • Мароз над усімі маразамі.

над... (над’..., нада...), прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

  1. павелічэнне чаго-н. чым-н., напр. надбудаваць;
  2. няпоўнага дзеяння, якое распаўсюджваецца на частку чаго-н., напр., надпіць, надламаць, над’есці, надарваць.

ІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. паверх, звыш чаго-н., напр. надброўе, надгартанны.

надаедлівы, ✂.

Тое, што і надакучлівы.

  • Надаедлівыя мухі.

надаесці, ✂; зак.

Тое, што і надакучыць.

|| незак. надаядаць, ✂.

надаіць, ✂; зак.

Атрымаць даеннем якую-н. колькасць малака.

|| незак. надойваць, ✂.

надакучлівы, ✂.

Такі, які дакучае.

  • Н. чалавек.

|| наз. надакучлівасць, ✂.

надакучыць, ✂; зак.

Зрабіцца непрыемным сваёй аднастайнасцю, паўтарэннем.

  • Н. пытаннямі.
  • Надакучыла гуляць.

|| незак. надакучваць, ✂ і надакучаць, ✂.

надалей, прысл.

На будучы час, на потым.

  • Падтрымліваць і н. сяброўскія адносіны.

надарвацца, ✂; зак.

  1. Крыху, не да канца парвацца.

    • Вяроўка надарвалася.
  2. Пашкодзіць сваё здароўе, падымаючы цяжкія рэчы.

    • Н. на будоўлі.

|| незак. надрывацца, ✂.

|| наз. надрыванне, ✂.

надарваць, ✂; зак.

  1. Крыху, не да канца парваць.

    • Н. вяроўку.
  2. Пашкодзіць здароўе ў выніку якіх-н. празмерных намаганняў.

    • Н. здароўе.

◊

  • Надарваць жывот (жываты) (разм.) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца.

  • Надарваць сэрца (разм.) — выклікаць душэўныя пакуты.

|| незак. надрываць, ✂.

|| наз. надрыў, ✂ і надрыванне, ✂.