надарваць, ✂; зак.

  1. Крыху, не да канца парваць.

    • Н. вяроўку.
  2. Пашкодзіць здароўе ў выніку якіх-н. празмерных намаганняў.

    • Н. здароўе.

◊

  • Надарваць жывот (жываты) (разм.) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца.

  • Надарваць сэрца (разм.) — выклікаць душэўныя пакуты.

|| незак. надрываць, ✂.

|| наз. надрыў, ✂ і надрыванне, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)