наш займ., прынал.

Які належыць нам, які мае адносіны да нас.

  • Наша акруга.
  • Наведаць нашых (наз.; родных, блізкіх).
  • Наша застанецца нам (наз.; тое, што належыць, уласціва нам.).

  • Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых (разм.) — вось мы якія, вось з кім маеце справу.

  • І нашым і вашым (разм. неадабр.) — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)