накалоць, ; зак.

  1. чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго-н.

    • Н. лучыны.
  2. Колючы, забіць у нейкай колькасці.

    • Н. свіней.
  3. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым.

    • Н. нагу.
  4. Пракалоць паверхню чаго-н. у многіх месцах.

    • Н. узор.
  5. каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што-н. вострае.

    • Н. матыля на шпільку.
  6. Раскалоць, расшчапіць што-н. не да канца, надкалоць.

    • Н. палена.

|| незак. наколваць, .

|| наз. наколванне, і наколка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)