Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упражыцца, ✂; зак.

Спражыцца да поўнай гатоўнасці (пра гарох, боб, семкі).

упражыць, ✂; зак.

Спражыць да поўнай гатоўнасці (гарох, боб, семкі).

  • У. гарох.

|| незак. упражваць, ✂.

|| наз. упражванне, ✂.

упрасіць, ✂; зак.

Просьбамі пераканаць зрабіць што-н.

  • У. застацца яшчэ на дзянёк.

|| незак. упрошваць, ✂.

|| наз. упрошванне, ✂.

упраўленне, ✂, н.

Буйная адміністрацыйная ўстанова або орган установы, арганізацыі і пад., які кіруе пэўнай галіной дзейнасці.

  • Цэнтральнае статыстычнае ў.
  • У. чыгункі.

|| прым. упраўленчы, ✂.

упраўны, ✂.

Спрытны і жвавы ў рабоце.

  • У. чалавек.

|| наз. упраўнасць, ✂.

упрыгажэнне, ✂, н.

  1. гл. упрыгожыць.

  2. Прадмет для аздаблення каго-, чаго-н.

    • Ляпныя ўпрыгажэнні.

упрыгажэнства, ✂, н.

У архітэктуры, а таксама ў мастацкай і публіцыстычнай мове: імкненне да лішніх, неапраўданых аздабленняў.

  • Выразная мова, тонкі гумар не патрабуюць упрыгажэнства.

упрыглядку, прысл. (жарт.).

Пра чаяпіцце: без цукру, толькі гледзячы на цукар.

  • Піць чай у.

упрыгожанне, ✂, н.

  1. гл. упрыгожыць.

  2. Тое што і упрыгажэнне (у 1 знач.).

упрыгожыцца, ✂; зак.

Набыць прыгожы, святочны выгляд.

  • Упрыгожыўся горад да свята.

|| незак. упрыгожвацца, ✂.