Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суднік, , м. (абл.).

Шафа для пасуды.

суды, (абл.).

Два вядры для адначасовага нашэння вады.

  • Прынесці с. вады.

сужыцель, , м.

  1. Чалавек, які жыве з кім-н. у адной кватэры (уст.).

  2. Мужчына, які знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якой-н. жанчынай; палюбоўнік.

|| ж. сужыцелька, .

сужыццё, , н.

  1. Сумеснае жыццё ў адной кватэры (уст.).

  2. Інтымныя, пазашлюбныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.

суздром, прысл. (абл.).

Зусім, цалкам, дашчэнту.

  • Ідэя будаўніцтва кароўніка с. завалодала старшынёй калгаса.

сузіральнік, , м.

Чалавек, схільны толькі да бяздзейнага сузірання, пасіўны наглядальнік.

|| ж. сузіральніца, .

сузіральны, .

Заняты толькі бяздзейным сузіраннем; пасіўны.

  • Сузіральная асоба.

|| наз. сузіральнасць, .

сузіранне, , н.

  1. гл. сузіраць.

  2. У філасофіі: працэс непасрэднага ўспрымання рэчаіснасці, пачатковая пачуццёвая ступень пазнання.

    • Ад жывога сузірання — да абстрактнага мыслення.

сузіраць, ; незак.

Разглядваць, пасіўна наглядаць.

  • С. прыроду.

сузор’е, , н.

  1. Адзін з 88 участкаў, на якія падзелена зорнае неба для зручнасці арыентацыі і абазначэння зорак.

    • С. Вялікай Мядзведзіцы.
  2. перан. Група выдатных дзеячаў, пісьменнікаў і пад., якія працуюць у адзін час.

    • С. талентаў.