Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апасты́лы, (разм.).

Які вельмі апрыкраў, надакучыў, зрабіўся нямілым, невыносным.

  • Апастылая атмасфера.

апасты́ляцца, ; незак. (разм.).

Сварыцца, лаяцца.

  • Няварта а. з людзьмі.

апастэрыёры, прысл. (кніжн.).

На падставе вопыту, вопытных дадзеных; проціл. апрыёры.

|| прым. апастэрыёрны, .

|| наз. апастэрыёрнасць, .

апа́сці, ; зак.

  1. Асыпацца, адваліцца (з дрэў, кустоў).

    • Лісце ўсё апала.
  2. Паменшыцца ў аб’ёме, спасці.

    • Вада за ноч на рацэ апала.
    • Чалавек схуднеў, шчокі апалі.
  3. Апусціцца, упасці, звіснуць.

    • Пасмы валасоў апалі на лоб.
  4. (1і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, пакрыць якую-н. паверхню.

    • Апалі росы на лугах.
  5. перан. Прыйсці, апусціцца.

    • Ціхі вечар апаў на зямлю.
  6. перан. Пагоршыцца, сапсавацца.

    • Апаў настрой.

|| незак. ападаць, .

апаты́т, , м.

Мінерал, з якога вырабляюць суперфасфат, фосфарную кіслату і пад.

|| прым. апатытавы, .

  • Апатытавая руда.

апаты́чны, .

Схільны да апатыі, поўны апатыі, абыякавы.

  • А. чалавек.

|| наз. апатычнасць, .

апа́тыя, , ж.

Стан душэўнай абыякавасці, раўнадушнасці да ўсяго.

|| прым. апатычны, .

апаўдні́, прысл.

У сярэдзіне дня.

  • Апаўдні пачаўся дождж.

апаўзці́, ; зак.

  1. Спаўзці ўніз (ад цяжару), асесці.

    • Апаўзла зямля на беразе ракі.
  2. Тое, што і абпаўзці.

|| незак. апаўзаць, і апоўзваць, .

|| наз. апаўзанне, .

апафео́з, , м.

  1. Праслаўленне, узвелічэнне каго-, чаго-н. (кніжн.).

  2. Урачыстая, заключная масавая сцэна некаторых тэатральных спектакляў (спец.).

|| прым. апафеозны, .