апа́сці,
-
Асыпацца, адваліцца (з дрэў, кустоў).
- Лісце ўсё апала.
-
Паменшыцца ў аб’ёме, спасці.
- Вада за ноч на рацэ апала.
- Чалавек схуднеў, шчокі апалі.
-
Апусціцца, упасці, звіснуць.
- Пасмы валасоў апалі на лоб.
-
(1і 2
ас. неўжыв. ). Асесці, пакрыць якую-н. паверхню.- Апалі росы на лугах.
-
перан. Прыйсці, апусціцца.- Ціхі вечар апаў на зямлю.
-
перан. Пагоршыцца, сапсавацца.- Апаў настрой.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)