Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апартуні́ст, , м.

Прыхільнік апартунізму, згоднік.

|| ж. апартуністка, .

|| прым. апартунісцкі, .

апартэі́д, , м.

Крайняя форма расавай дыскрымінацыі якой-н. групы насельніцтва аж да тэрытарыяльнай ізаляцыі яе.

  • Ахвяры апартэіду.

апа́рына, , ж. (разм.).

Паглыбленае месца на балоце, якое не зарасло травою ці мохам, акно.

  • Уваліцца ў апарыну.

апа́рыцца, ; зак.

Пашкодзіць сабе скуру варам, гарачай парай.

|| незак. апарвацца, .

апа́рыць, ; зак.

  1. Пашкодзіць скуру варам, гарачай парай.

    • А. рукі.
  2. Абліць варам.

    • А. сечку.

|| незак. апарваць, .

апаса́цца, ; незак.

Тое, што і баяцца (у 1 знач,).

  • А. прастуды.
  • А. хадзіць поначы.

апа́ска, , ж. (разм.).

Асцярожнасць у прадбачанні небяспекі; боязь, страх.

  • Гаварыць з апаскай.

апа́слівы, (разм.).

Які дзейнічае з апаскай, недаверлівы, насцярожаны.

  • А. крок.

|| наз. апаслівасць, .

апасро́дкаваны, (кніжн.).

Дадзены не непасрэдна, а пры дапамозе чаго-н. іншага.

  • Веды, апасродкаваныя вопытам.

апасты́лець, ; зак. (разм.).

Апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным.