Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апапле́ксія, ✂, ж.

Кровазліццё ў які-н. орган або закупорка мазгавых сасудаў, што выклікае раптоўную страту прытомнасці і параліч; інсульт.

|| прым. апаплексічны, ✂.

  • А. ўдар.

апаражні́цца, ✂; зак. (разм.).

Стаць пустым, парожнім.

  • Бочка апаражнілася.

|| незак. апаражняцца, ✂.

апаражні́ць, ✂; зак.

Зрабіць пустым, парожнім.

  • А. вядро.

|| незак. апаражняць, ✂.

апара́т, ✂, м.

  1. Спецыяльны прыбор, механічнае ўстройства.

    • Тэлефонны а.
  2. Сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. асобную функцыю арганізма (спец.).

    • Стрававальны а.
  3. Сукупнасць устаноў, якія абслугоўваюць якую-н. галіну кіраўніцтва, гаспадаркі.

    • Дзяржаўны а.
  4. Сукупнасць работнікаў установы, арганізацыі, якой-н. галіны кіраўніцтва.

    • Працаздольны а.

|| прым. апаратны, ✂.

апара́тная, ✂, ж.

Памяшканне, у якім устаноўлена апаратура.

апарату́ра, ✂, ж., зб.

Апараты (у 1 знач.).

  • Набыць новую апаратуру.

|| прым. апаратурны, ✂.

апара́тчык, ✂, м.

  1. Спецыяліст, які кіруе апаратам, некалькімі апаратамі (у 1 знач.).

  2. Работнік апарату (у 3 знач. і разм.).

|| ж. апаратчыца, ✂.

апаро́с, ✂, м. (спец.).

Роды ў свінні і самак іншых жывёл (вожыка, барсука).

апартаме́нты, ✂, м.

Вялікае раскошнае памяшканне.

|| прым. апартаментны, ✂.

апартуні́зм, ✂, м.

Супрацьпастаўленне сваіх поглядаў поглядам большасці, сцвярджэнне неабходнасці згоды бакоў, згодніцтва ў палітычнай барацьбе; наогул — прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць.

|| прым. апартуністычны, ✂.