Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

супрацьпаставіць, ✂; зак.

  1. Параўнаць, паказаўшы розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога.

    • С. вывады двух даследаванняў.
  2. Процідзейнічаючы, накіраваць супраць каго-, чаго-н.

    • С. розум сіле.

|| незак. супрацьпастаўляць, ✂.

|| наз. супрацьпастаўленне, ✂.

супрацьракетны, ✂.

Накіраваны супраць ракет на абарону ад ракетнай зброі.

  • Супрацьракетная абарона.

супрацьстаяць, ✂; незак.

  1. Захоўваючы ўстойлівае становішча, супраціўляцца ўздзеянню чаго-н.

    • С. ветру.
    • С. чыйму-н. націску (перан.).
  2. Быць супрацьпастаўленым, адрознівацца па сутнасці.

    • С. паводле поглядаў.

супрацьтанкавы, ✂.

Прызначаны для барацьбы з танкамі, для абароны ад танкаў.

  • С. роў.
  • Супрацьтанкавыя гранаты.

супрацьхімічны, ✂.

Накіраваны супраць хімічнай зброі, прызначаны для абароны ад яе.

  • Супрацьхімічная абарона.

супрацьяддзе, ✂, н.

  1. Лекавыя сродкі, якія абясшкоджваюць яд, або аслабляюць яго дзеянне.

  2. перан. Тое, што супрацьдзейнічае шкоднаму ўплыву.

супынак, ✂, м.

Часовы перапынак у якім-н. дзеянні, часовае спыненне чаго-н.

  • С. у лесе.

супярэчлівы, ✂.

Які мае ў сабе супярэчнасці (у 1 знач.).

  • Супярэчлівыя думкі.
  • Супярэчлівыя працэсы.

|| наз. супярэчлівасць, ✂.

супярэчнасць, ✂, ж.

  1. Узаемадзеянне супрацьпастаўленых і ўзаемазвязаных сутнасцей як крыніц самаруху і развіцця.

    • Дыялектычныя супярэчнасці.
  2. Палажэнне, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае другое, не сумяшчальнае з ім.

    • С. у поглядах.
  3. Выказванне або ўчынак, накіраваны супраць каго-, чаго-н.

    • Дух супярэчнасці (імкненне зрабіць не так, а зусім інакш).
  4. Процілегласць інтарэсаў.

    • Класавыя супярэчнасці.

супярэчны, ✂.

Які супярэчыць чаму-н.

  • Супярэчныя думкі, погляды.