супярэчнасць назоўнік | жаночы род
-
Узаемадзеянне супрацьпастаўленых і ўзаемазвязаных сутнасцей як крыніц самаруху і развіцця.
- Дыялектычныя супярэчнасці.
-
Палажэнне, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае другое, не сумяшчальнае з ім.
- С. у поглядах.
-
Выказванне або ўчынак, накіраваны супраць каго-, чаго-н.
- Дух супярэчнасці (імкненне зрабіць не так, а зусім інакш).
-
Процілегласць інтарэсаў.
- Класавыя супярэчнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)