Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апа́льны, .

Даўней: які знаходзіўся ў апале.

  • А. баярын.

апа́льшчык, , м.

Той, хто паліць печы ў службовым памяшканні або працуе ў кацельнай.

|| ж. апальшчыца, .

|| прым. апальшчыцкі, .

апаля́чыць, ; зак.

Зрабіць падобным на палякаў па мове, звычаях і пад.

|| незак. апалячваць, .

|| звар. апалячыцца, .

|| незак. апалячвацца, .

|| наз. апалячанне, .

апа́мятацца, ; зак.

  1. Апрытомнець, прыйсці да памяці.

    • Апамятаўся ён у шпіталі.
  2. Адумаўшыся, зразумець сваю памылку.

    • Апамятайся, што ты гаворыш!
  3. Агледзецца, заўважыць.

    • Мы і а. не паспелі, як мінуўся наш адпачынак.

апанава́ць, ; зак.

  1. Ахапіць, авалодаць (пра фізічны стан, настрой і пад.).

    • Жанчыну апанаваў страх.
  2. Напасці ў вялікай колькасці, акружыць, накінуцца.

    • Яго апанавалі сабакі.
  3. З’явіцца ў вялікай колькасці (разм.).

    • Жанчына сядзіць дома: дзеці апанавалі.

|| незак. апаноўваць, .

апане́нт, , м. (кніжн.).

Той, хто апаніруе каму-н.

  • Афіцыйны а. на абароне дысертацыі.

|| ж. апанентка, .

|| прым. апаненцкі, .

апані́раваць, ; незак. (кніжн.).

Выступаць з крытычным разборам чаго-н. на дыспуце, у час абароны дысертацыі і пад.

  • А. дысертанту.

апанта́ны, .

  1. Нястрымны, захоплены чым-н. (пачуццямі, думкамі, імкненнямі і пад.).

  2. Душэўна ўзрушаны; шалёны.

    • Носіцца, як а.

|| наз. апантанасць, .

апану́раць, ; зак. (разм.).

Зрабіцца панурым, змрочным.

  • Хлопец апанураў, заныў.

апанча́, , ж.

Старадаўняе верхняе адзенне ў выглядзе доўгага шырокага плашча.

|| прым. апанчовы, .