Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

устараніць, ; зак.

  1. Зжыць, ліквідаваць.

    • У. перашкоды.
  2. Звольніць, вызваліць (афіц.).

    • У. ад выканання абавязкаў.

|| незак. устараняць, .

|| наз. устараненне, .

устарэлы, .

Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды.

  • У. погляд.
  • Устарэлае слова.

|| наз. устарэласць, .

устаў, , м.

Буйны почырк старажытных лацінскіх, грэчаскіх і славяна-рускіх рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар.

|| прым. устаўны, .

устаўка, , ж.

  1. гл. уставіць.

  2. Тое, што ўстаўлена.

    • Устаўкі ў рукапісе.

устаўны, .

Прыстасаваны для таго, каб устаўляць, устаўлены ў што-н.

  • Устаўныя шыпы.
  • Устаўныя зубы.

устаць, ; зак.

  1. Стаць на ногі, прыняць стаячае становішча.

    • У. з канапы.
    • Рана ў. (рана падняцца з пасцелі).
    • Хворая ўстала (выздаравела).
  2. перан. Падняцца, рушыць на здзяйсненне чаго-н.

    • У. на абарону Радзімы.
  3. Пра нябесныя свяцілы: з’явіцца на гарызонце, узысці.

    • Над лесам устала сонца.
  4. перан. Узнікнуць, паявіцца, паўстаць.

    • У памяці ўсталі вобразы сяброў.

|| незак. уставаць, .

|| наз. уставанне, .

устаяцца, і устояцца, ; зак.

  1. Пра вадкасць: у выніку доўгага стаяння ў пэўных умовах стаць гатовым для ўжывання.

    • Квас устаяўся.
  2. перан. Стаць з цягам часу ўстойлівым, пастаянным.

    • Характар устаяўся.

|| незак. устойвацца, .

устаяць, ; зак.

  1. Утрымацца, захаваць стаячае становішча, не ўпасці.

    • У. на нагах.
  2. перан. Астацца стойкім, не паддацца чаму-н.

    • У. перад выпрабаваннямі.
    • У. перад спакусай.

|| незак. устойваць, .

устой, , м.

  1. Апора моста, гідратэхнічнага збудавання.

    • Устоі мастоў.
  2. перан., Тое, што склалася, устаялася, асновы (у 4 знач.).

    • Устоі жыцця.
    • Маральныя ўстоі.

устойлівы, .

  1. Які стаіць цвёрда, не хістаючыся, не падаючы.

    • Устойлівая апора.
    • Устойлівая раўнавага.
  2. перан. Які не паддаецца ваганням, пастаянны, стойкі, цвёрды.

    • Устойлівыя ўраджаі.
    • Устойлівая валюта.
    • У. характар.

|| наз. устойлівасць, .