Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усцерагчы, ✂; зак.

Уберагчы, ахоўваючы ад каго-, чаго-н.

|| незак. усцерагаць, ✂.

усцерагчыся, ✂; зак.

Зберагчы, усцерагчы сябе ад чаго-н.

  • У. ад небяспекі.

|| незак. усцерагацца, ✂.

усцешыцца, ✂; зак.

Знайсці для сябе задаволенне, уцеху ў кім-, чым-н., узрадавацца.

  • У. ад сустрэчы са старым знаёмым.

|| незак. усцешвацца, ✂.

усцешыць, ✂; зак.

Выклікаць у каго-н. пачуццё задаволенасці, радасці; супакоіць.

  • Навіна ўцешыла чалавека.
  • У. брата добрым словам.

|| незак. усцешваць, ✂.

усцягнуцца, ✂; зак. (разм.).

  1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго-н.

    • Ледзь усцягнуўся на ўзгорак.
  2. Устаць, падняцца з пасцелі.

    • Чаго ты ўсцягнуўся з тэмпературай?

|| незак. усцягвацца, ✂.

усцягнуць, ✂; зак.

  1. Цягнучы, падняць наверх або з цяжкасцю ўнесці, узвезці на што-н. высокае.

    • У. мех на вышкі.
  2. Надзець, апрануць з цяжкасцю або накрыцца чым-н., нацягнуць на сябе што-н. (разм.).

    • Ледзь ужо ўсцягнула гэту сукенку.
    • У. ватовую коўдру.

|| незак. усцягваць, ✂ і усцягаць, ✂.