Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

усчапіцца, ✂; зак.

  1. Ухапіўшыся за каго-, што-н., павіснуць.

    • У. на шыю.
  2. Узлезці куды-н. (чапляючыся, карабкаючыся; разм.).

    • У. на дрэва.

|| незак. усчэплівацца, ✂.

усчапіць, ✂; зак.

  1. Павесіць, начапіць.

    • У. стрэльбу на плячо.
  2. Надзець на сябе або на каго-н. вопратку (разм.).

    • У. камізэльку.

|| незак. усчэпліваць, ✂.

усчацца, ✂; зак. (разм.).

Пачацца, распачацца.

  • Усчалася сварка.

|| незак. усчынацца, ✂.

усчаць, ✂; зак. (разм.).

Пачаць, распачаць.

  • У. сварку.

|| незак. усчынаць, ✂.