устаць, ; зак.

  1. Стаць на ногі, прыняць стаячае становішча.

    • У. з канапы.
    • Рана ў. (рана падняцца з пасцелі).
    • Хворая ўстала (выздаравела).
  2. перан. Падняцца, рушыць на здзяйсненне чаго-н.

    • У. на абарону Радзімы.
  3. Пра нябесныя свяцілы: з’явіцца на гарызонце, узысці.

    • Над лесам устала сонца.
  4. перан. Узнікнуць, паявіцца, паўстаць.

    • У памяці ўсталі вобразы сяброў.

|| незак. уставаць, .

|| наз. уставанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)