узнікнуць, ✂; зак.
Пачацца, стварыцца, зарадзіцца.
|| незак. узнікаць, ✂.
|| наз. узнікненне, ✂.
узняцца, ✂; зак.
-
Перамясціцца ўверх ці прыняць больш высокае становішча.
- У. на гару.
- У. на сцэну.
- Рукі ўзняліся.
- У. па службовай лесвіцы (перан. дасягнуць больш высокага грамадскага становішча).
-
Узвысіцца над кім-, чым-н.
- Скалы ўзняліся над вадой.
- У. над групавымі спрэчкамі (перан. стаць вышэй каго-н.).
-
З’явіцца над гарызонтам (пра месяц, воблакі і пац.); распаўсюдзіцца над чым-н. (пра туман, дым і пад.).
- Узняўся месяц.
- Над катлом узнялася пара.
-
Тое, што і падняцца (у 2 знач.).
-
Узляцець, падняцца ў паветра.
- Качкі ўзняліся ў паветра.
- Самалёт узняўся ў неба.
-
перан., на што. Пачаць актыўныя дзеянні.
- Народ узняўся на барацьбу з ворагам.
-
Узнікнуць, качаць праяўляцца ў дзеянні.
- Узнялася паніка.
- Узняўся пратэст.
- Узняўся вецер.
-
Павялічыцца ў росце; вырасці, стаць дарослым; уздуцца, успучыцца.
- Узняліся травы.
- Узняліся дзеці, найшлі на свой хлеб.
- Узнялася шчака.
-
перан. Стаць больш высокім, павялічыцца; дасягнуць вышэйшага ўзроўню развіцця.
- Узняліся цэны.
- Узнялася тэмпература.
- Узняўся настрой (стаў больш бадзёрым, палепшыўся).
-
Наладзіцца, палепшыцца, развіцца.
-
перан. Раззлавацца, страціць раўнавагу.
- — Што вы робіце! — узняўся на дзяцей бацька.
|| незак. узнімацца, ✂ і уздымацца, ✂.
|| наз. уздым, ✂.
узняць, ✂; зак.
-
Нагнуўшыся, узяць (з зямлі, падлогі і пад.).
-
Падняць, аддзяліць ад зямлі, маючы дастаткова сілы, каб утрымаць (навісу).
-
Падняць уверх, надаць чаму-н. вышэйшае становішча.
- У. рукі.
- У. бровы.
- У. галаву (таксама перан. стаць бадзёрым, смелым).
- У. сцяг.
- У. заслону сцэны.
-
Прымусіць устаць, скрануцца з месца з якой-н. мэтай.
- У. полк у атаку.
- У. з ложка каго-н. (разбудзіць).
- У. мядзведзя з бярлогі (успудзіць, выгнаць).
-
Падняць уверх (пыл, снег і пад.).
- Машына ўзняла на дарозе пыл.
-
перан., каго (што) на што. Натхняючы, схіліць да актыўных дзеянняў.
-
Зрабіць вышэйшым.
- У. узровень вады.
- У. чый-н. аўтарытэт (перан. зрабіць больш значным у чыіх-н. вачах).
-
перан. Павялічыць, павысіць.
- У. прадукцыйнасць працы.
- У. цэны.
-
перан. Зрабіць больш актыўным, прыўзнятым, палепшыць.
-
Наладзіць, палепшыць, развіць.
- У. гаспадарку.
- У. эканоміку.
-
Зрабіць, пачаць дзеянне, названае назоўнікам.
- У. плач (расплакацца).
- У. шум.
- У. трывогу.
- У. пытанне.
-
Тое, што і узараць (спец.).
-
перан. Узлаваць, вывесці з сябе.
- Сказанае чалавека ўзняло.
|| незак. узнімаць, ✂ і уздымаць, ✂.
|| наз. узняцце, ✂, уздым, ✂, узніманне, ✂ і уздыманне, ✂.