Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сумецца, ; зак.

Збянтэжыцца; разгубіцца.

  • С. ад нечаканасці.

сумёт, , м.

Намеценая ветрам гурба снегу.

сумка, , ж.

  1. Асобай формы невялікі выраб са скуры, тканіны і пад. для нашэння чаго-н.

    • Прадуктовая с.
    • С. для гародніны.
  2. У некаторых жывёл: поласць, складка скуры на жываце мацеры, дзе даношваецца і развіваецца дзіцяня.

    • С. кенгуру.
  3. У анатоміі: орган, які мае выгляд полага мяшэчка са злучальнай тканкі (спец.).

    • Сардэчная с.

|| памянш. сумачка, .

|| прым. сумачны, .

сумленне, , н.

Пачуццё маральнай адказнасці за свае паводзіны, учынкі перад навакольнымі людзьмі, грамадствам.

  • С. ў яго крыштальна чыстае.
  • Са спакойным сумленнем рабіць што-н. (будучы ўпэўненым у правільнасці сваіх учынкаў, дзеянняў).
  • Як с. падказвае (як трэба).
  • С. загаварыла (стала сорамна).

сумленны, .

  1. Які валодае высокімі маральнымі якасцямі, пачуццём адказнасці перад іншымі.

  2. Бездакорны ва ўсіх адносінах чалавек.

    • С. грамадзянін.
    • С. працаўнік.

|| наз. сумленнасць, .

сумненне, , н.

  1. Няўпэўненасць у праўдзівасці чаго-н., адсутнасць веры ў каго-, што-н.

    • Няма сумнення, што ўраджай будзе добры.
  2. Замінка, непаразуменне, што ўзнікае ў працэсе вырашэння якога-н. пытання.

    • Узнікае с. наконт тэрміну завяршэння будаўніцтва.

сумножнік, , м.

У матэматыцы: адзін з некалькіх множнікаў, якія ўваходзяць у адзін здабытак.

сумны, .

  1. Які адчувае сум, смутак; маркотны, а таксама які выражае сум, смутак.

    • С. позірк.
    • Сумныя вочы.
    • Мне сумна (у знач. вык.).
  2. Які мае ў сабе што-н. сумнае, поўны суму.

    • Сумнае апавяданне.
    • У казцы многа сумнага (наз.).
  3. Які выклікае, наводзіць сум, смутак.

    • Сумная дарога.

|| наз. сумнасць, .

сумнявацца, ; незак.

Адчуваць няўпэўненасць, сумненне адносна каго-, чаго-н.

  • С. ў вывадах камісіі.
  • Не сумнявайцеся, не падвяду.

сумчаты, .

Які мае сумку (у 2 знач.).

  • Сумчатыя жывёлы.