Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апа́дкі, .

  1. мн. Атмасферная вільгаць, якая выпадае на зямлю ў выглядзе дажджу, снегу і пад.

  2. часцей. Тое, што і апад.

    • Яблыкі-ападкі.

|| прым. ападкавы, .

апазі́цыя, , ж.

  1. Супрацьдзеянне, супраціўленне (кніжн.). Быць у апазіцыі каму-, чаму-н. (будучы нязгодным з чыімі-н. поглядамі і дзеяннямі, супрацьдзейнічаць ім).

  2. Група людзей унутры якога-н. грамадства, арганізацыі, партыі і пад., якая вядзе палітыку супрацьдзеяння, супраціўлення большасці.

    • Парламенцкая а.

|| прым. апазіцыйны, .

апазіцыяне́р, , м.

Удзельнік, прыхільнік апазіцыі (у 2 знач.).

|| ж. апазіцыянерка, .

|| прым. апазіцыянерскі, .

апазнава́льны, .

Які служыць для апазнавання.

  • А. знак.

апазна́ць, ; зак. (афіц.).

Пазнаць па якіх-н. прыметах, адзнаках.

  • А. мёртвага.
  • А. свае рэчы.

|| незак. апазнаваць, .

|| наз. апазнаванне, .

|| наз. апазнанне, .

апазне́нне, , н.

Тое, што і спазненне.

  • Пачаць сход з апазненнем.

апазні́цца, ; зак.

Тое, што і спазніцца.

  • А. на работу.

|| незак. апазняцца, .

апаі́ць, ; зак.

  1. Празмерна напаіць, даць многа вады, зрабіўшы гэтым шкоду.

    • А. коней.
  2. Атруціць ядавітым пітвом (уст.).

|| незак. апойваць, .

|| наз. апойванне, і апой, .

апа́к, , м.

  1. Гатунак белай гліны, што ідзе на выраб фаянсу.

  2. Посуд, выраблены з такой гліны.

|| прым. апаковы, .

апака́ліпсіс, , м.

Адна з кніг Новага Запавету, якая змяшчае містычныя прароцтвы пра канец свету.

|| прым. апакаліпсічны, і апакаліптычны, .