Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апрана́ха, , ж. (разм.).

Прадмет верхняга адзення.

  • Накінь на плечы якую-небудзь апранаху.

апрану́ць, ; зак.

  1. Адзець.

    • А. дзіця.
    • Ноч апранула зямлю (перан.).
  2. Надзець, нацягнуць на сябе ці на каго-н. якую-н. вопратку.

    • А. паліто.
  3. Забяспечыць неабходнай вопраткай (разм.).

    • А. сям’ю.
  4. Адзець у незвычайнае адзенне, увасобіць у якой-н. форме.

    • А. хлопца ў мядзведзя.

|| незак. апранаць, .

|| звар. апрануцца, .

|| незак. апранацца, .

|| наз. апрананне, .

апрасня́льнік, , м. (спец.).

Прыбор для апраснення вады.

апрасці́цца, ; зак.

Стаць больш простым у звычках, адзенні і пад.

|| незак. апрашчацца, .

|| наз. апрашчэнне, .

апра́тацца, ; зак.

  1. Ачысціцца, абмыцца, прыбрацца.

    • А. перад святам.
  2. Паправіцца, паздаравець.

    • Ледзь апратаўся пасля хваробы.

|| незак. апратвацца, .

апра́таць, ; зак.

Прыбраць, пачысціць, абмыць.

  • А. дзяцей.
  • А. хату перад святам.

|| незак. апратваць, .

апраўда́льны, .

Які заключае ў сабе апраўданне.

  • А. прыгавор.
  • А. дакумент.

апраўда́нне, , н.

  1. гл. апраўдаць.

  2. Довад, якім можна апраўдаць, вытлумачыць што-н.

    • Для яго ўчынкаў няма апраўдання.

апраўда́ны, .

Які мае апраўданне (у 2 знач.) у чым-н.

  • Апраўдальная рызыка.

апраўда́цца, ; зак.

  1. Даказаць сваю невінаватасць.

    • А. перад народам.
  2. Аказацца правільным.

    • Спадзяванні апраўдаліся.
  3. Акупіцца, атрымаць кампенсацыю.

    • Расходы апраўдаліся.

|| незак. апраўдвацца, .