Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суп, ✂, м.

Вадкая страва — адвар з мяса, рыбы, гародніны з дабаўленнем розных прыпраў.

  • Рыбны с.
  • Малочны с.

|| прым. супавы, ✂.

супадпарадкаваць, ✂; зак. (кніжн.).

Адначасова, на роўных падставах падпарадкаваць многіх каму-, чаму-н.

  • Супадпарадкаваныя даданыя сказы.

|| незак. супадпарадкоўваць, ✂.

|| наз. супадпарадкаванне, ✂.

супакоенасць, ✂, ж.

  1. Стан спакою, задаволенасці.

  2. Страта актыўнасці, задаволенасць дасягнутым.

    • Неапраўданая с.

супакоіцца, ✂; зак.

  1. Стаць спакойным, не хвалявацца; перастаць шумець, пачаць весці сябе ціха.

    • С. пасля атакі.
    • Дзеці супакоіліся позна.
  2. Перастаць турбавацца.

    • С. на дасягнутым.
  3. Аслабіць праяўленне чаго-н.; сціхнуць.

    • Зуб пад раніцу супакоіўся.
  4. Стаць спакойным, спыніць рух.

    • Мора супакоілася.

|| незак. супакойвацца, ✂.

|| наз. супакаенне, ✂.

супакоіць, ✂; зак.

  1. Прывесці каго-, што-н. у стан спакою; прымусіць весці сябе ціха; утаймаваць.

    • С. вучняў.
    • С. сабаку.
    • С. душу маці.
  2. Змякчыць, зрабіць менш інтэнсіўным.

    • С. зубны боль.

|| незак. супакойваць, ✂.

|| наз. супакойванне, ✂ і супакаенне, ✂.

супакойлівы, ✂.

Які спрыяе супакаенню.

  • С. шум бору.

|| наз. супакойлівасць, ✂.

супарт, ✂, м. (спец.).

Рухомы вузел металарэзных і дрэваапрацоўчых станкоў з разцом.

|| прым. супартны, ✂.

супаставіць, ✂; зак.

Параўноўваючы, суаднесці адзін з адным для атрымання якога-н. вываду.

  • С. паказанні сведак.

|| незак. супастаўляць, ✂.

|| наз. супастаўленне, ✂.

|| прым. супастаўляльны, ✂.

  • С. метад даследавання.
  • С. аналіз.

супастаўны, ✂.

Такі, які можа быць супастаўлены з чым-н.

  • Супастаўныя паняцці.

|| наз. супастаўнасць, ✂.

супасці, ✂; зак.

  1. Адбыцца ў адзін і той жа час з чым-н.

    • Водпуск супаў з выпускнымі экзаменамі сына.
  2. Аказацца агульным, тоесным.

    • Паказанні сведак поўнасцю супалі.
  3. У геаметрыі: сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладванні.

|| незак. супадаць, ✂.

|| наз. супадзенне, ✂.