Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апле́сці, ✂; зак.

  1. Пакрыць перапляценнем з чаго-н.

    • А. гаршчок.
  2. перан. Хітрыкамі аблытаць, ашукаць і пад. (разм.).

|| незак. аплятаць, ✂.

аплі́к, ✂, м. (абл.).

Металічны кручок для зашпільвання адзення; гаплік.

|| прым. апліковы, ✂.

апліка́цыя, ✂, ж.

  1. Стварэнне малюнка, узору, арнаменту шляхам нашыўкі (наклейвання) на што-н. кавалачкаў рознакаляровай паперы, матэрыі і пад.

  2. Карціна, арнамент і пад., створаныя такім чынам.

|| прым. аплікацыйны, ✂.

апло́мб, ✂, м. (кніжн.).

Залішняя самаўпэўненасць у гутарцы ці паводзінах, саманадзейнасць.

  • Гаварыць з апломбам.

апло́т, ✂, м. (высок.).

Надзейная абарона, апора, цвярдыня.

аплы́сці​1 (аплы́ць, ✂; зак.

  1. Ацячы, заплыць тлушчам.

    • Твар аплыў.
  2. Пра свечку: пакрыцца рэшткамі растопленага рэчыва.

    • Свечка аплыла.
  3. Абваліцца, апаўзці пад дзеяннем вады, вільгаці.

    • Бераг аплыў.

|| незак. аплываць, ✂.

аплы́сці​2 (аплы́ць, ✂; зак.

Праплысці вакол чаго-н.

  • А. востраў.

|| незак. аплываць, ✂.

аплю́хаць, ✂; зак. (разм.).

Апырскаць, абліць.

  • А. вадой.

|| звар. аплюхацца, ✂.

|| незак. аплюхвацца, ✂.

аплява́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пакрыць каго-, што-н. пляўкамі.

  2. перан. Зганьбіць, беспадстаўна зняважыць, абняславіць каго-н.

    • А. сумленнага чалавека.

|| незак. аплёўваць, ✂.

апляву́ха, ✂, ж. (разм., груб.).

  1. Удар далонню па шчацэ.

    • Даць аплявуху.
  2. перан. Знявага, маральны ўдар.