ухі́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Нахіленая пакатая паверхня, схіл.
Цягнік ідзе пад у.
2. перан. Пэўны напрамак дзейнасці, інтарэсаў, спецыялізацыі.
Школа з мастацкім ухілам.
3. перан. Адхіленне, адыход ад асноўнай лініі ў поглядах, палітыцы.
Правы ў.
ухі́лісты, -ая, -ае.
Пазбаўлены пэўнасці, яснасці, непрамы.
У. адказ.
|| наз. ухі́лістасць, -і, ж.
ухілі́цца, ухілю́ся, ухі́лішся, ухі́ліцца; зак.
1. ад каго-чаго і без дап. Адхіліцца, адсунуцца ўбок, каб пазбегнуць чаго-н.
У. ад удару.
2. ад чаго. Адысці ад прамога напрамку.
Дарога ўхілілася ўлева.
3. перан., ад чаго. Пазбягаючы чаго-н., устараніцца, адмовіцца ад чаго-н.
У. ад прамога адказу.
У. ад абавязкаў.
|| незак. ухіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. ухіле́нне, -я, н.
ухітры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак., з інф.
Сумець, умудрыцца зрабіць што-н. цяжкае, што патрабуе спрыту, знаходлівасці.
Ухітрыўся прабрацца незаўважаным.
|| незак. ухітра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.