Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сяда́лішча, -а, н.

Частка чалавечага цела, на якую садзяцца; ягадзіцы.

|| прым. сяда́лішчны, -ая, -ае.

сяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Тое, што і садзіцца.

2. сяда́й(це). Ужыв. як прапанова, запрашэнне сесці.

сядзе́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Асоба, якая даглядае цяжкахворых (звычайна малодшага медыцынскага персаналу).

сядзе́нне, -я, н.

1. гл. сядзець.

2. Месца, прадмет, на якім сядзяць, на які садзяцца.

Сядзенні ў аўтобусе зручныя.

сядзе́цца, -дзіцца; безас., незак.

У выразе: не сядзіцца, не сядзелася каму — няма, не было магчымасці, жадання сядзець або заставацца дзе-н.

Не сядзіцца дома.

сядзе́ць, сяджу́, сядзі́ш, сядзі́ць; сядзі́м, сядзіце́, сядзя́ць; сядзі́; незак.

1. Займаць такое становішча, пры якім тулава апіраецца на што-н. сваёй ніжняй часткай.

С. на лаўцы.

С. вярхом (на кані).

2. Знаходзіцца на якім-н. месцы, не рухаючыся (пра птушак, насякомых).

Ластаўкі сядзяць на правадах.

3. Знаходзіцца, быць дзе-н., у якім-н. месцы (пра жывых істот і прадметы).

С. цэлы дзень дома.

Куры сядзяць запёртыя.

Хлеб сядзіць у печы.

4. Знаходзіцца ў якім-н. стане або займацца чым-н.

С. без работы.

С. за камп’ютарам.

С. за чарцяжамі.

С. з хворым дзіцем.

С. за вязаннем.

5. Быць у зняволенні; быць пазбаўленым свабоды.

С. у турме.

С. на гаўптвахце.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знаходзіцца, размяшчацца дзе-н.

Шыбы ў вокнах сядзяць няшчыльна.

Пад сасной сядзіць баравік.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Глыбока ўпіўшыся куды-н., аставацца там.

Стрэмка сядзіць у пальцы.

Куля сядзела вельмі глыбока ў назе.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра адзенне: добра аблягаць фігуру.

Сукенка сядзіць прыгожа.

Вось дзе сядзіць хто-што ў каго (разм., неадабр.) — пра каго-, што-н., што прычыняе вялікія клопаты, непрыемнасці.

Сядзець у дзеўках (разм.) — доўга не выходзіць замуж.

|| наз. сядзе́нне, -я, н. (да 1, 3 і 4 знач.).

сядзі́ба, -ы, мн. -ы, -дзі́б, ж.

1. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам і агародам, што складаюць адну гаспадарку.

Сялянскія сядзібы.

2. Зямельны ўчастак, заняты будынкамі ў адрозненне ад зямлі пад палямі, лугамі, лесам.

|| прым. сядзі́бны, -ая, -ае.

сядзя́чы, -ая, -ае.

1. Такі, які сядзіць.

Убачыць сядзячага зайца.

2. Такі, які бывае, калі сядзяць.

Заснуць у сядзячай позе.

3. Звязаны са знаходжаннем на адным месцы; маларухомы.

Сядзячая работа.

4. Прызначаны для сядзення (разм.).

У аўтобусе 40 сядзячых месц.

сядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Прымацоўваць сядло на спіне жывёлы.

С. коней.

|| зак. асядла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| наз. сядла́нне, -я, н. і сядло́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

сядло́, -а́, мн. сёдлы і (з ліч. 2, 3, 4) сядлы́, сёдлаў, н.

1. Сядзенне для конніка, якое ўмацоўваецца на спіне жывёлы.

Новае с.

2. Скураное сядзенне веласіпеда, матацыкла.

3. Назва розных дэталей для апоры, насадкі чаго-н.

Сядло клапана.

4. Паніжэнне між дзвюма вышынямі ў горным хрыбце.

С.

Эльбруса.

Выбіць з сядла — вывесці з раўнавагі, пазбавіць спакою.

|| памянш. сядзе́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. седлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).