сярдзі́ты, -ая, -ае.
1. Схільны сердаваць, злавацца; злосны.
Сярдзітая суседка.
2. Які выражае раздражненне, злуецца на каго-, што-н.
С. позірк.
С. на жонку.
3. перан. Які моцна дзейнічае (пра алкаголь, табаку, гарчыцу і пад.).
Сярдзітая гарчыца.
С. перац.
4. перан. Вельмі моцны (пра мароз, вецер і пад.; разм.).
С. мароз.
|| наз. сярдзі́тасць, -і, ж. (да 2 знач.).
сяржа́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.
|| прым. сяржа́нцкі, -ая, -ае.
сярмя́га, -і, ДМ -мя́зе, мн. -і, -мя́г, ж.
Верхняе адзенне з грубага даматканага сукна.
|| прым. сярмя́жны, -ая, -ае.
сярні́сты, -ая, -ае.
Які мае ў сабе серу (у 1 знач.).
Сярністыя мінералы.
сярні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).
Запалка.
|| прым. сярні́чкавы, -ая, -ае і сярні́чачны, -ая, -ае.
сяро́д, прыназ. з Р.
1. У прамежку паміж краямі якой-н. прасторы, пераважна пасярод яе.
Палянка с. лесу.
2. У акружэнні каго-, чаго-н. (якіх-н. аднародных прадметаў, з’яў, асоб); паміж кім-, чым-н.
Карабель с. ільдоў.
3. Між канцом і пачаткам якога-н. часавага перыяду, у сярэдзіне.
Прачнуцца с. ночы.
4. У асяроддзі каго-н., у складзе якога-н. мноства.
Агітацыйная работа с. выбаршчыкаў.
сярод... прыстаўка.
Утварае прыметнікі са знач.: які знаходзіцца сярод, пасярод чаго-н., у сярэдзіне чаго-н., напр.: сяроддзённы, сяродсезонны.
сярпя́нка, -і, ДМ -нцы, ж.
Лёгкая баваўняная тканіна вельмі рэдкага пляцення.
|| прым. сярпя́нкавы, -ая, -ае.
сярэбра...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да серабра (у 1 знач.), напр.: сярэбразмяшчальны, сярэбраплавільны, сярэбрасвінцовы.
сярэ́бранік¹, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.) Старажытная дробная сярэбраная манета.