рэнамэ́, нескл., н., каго (уст. і кніжн.).
Усталяваная рэпутацыя, агульная павага.
Захаваць сваё р.
Р. добрага чалавека.
рэнега́т, -а, М -га́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн., пагард.).
Адступнік, здраднік.
|| ж. рэнега́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. рэнега́цкі, -ая, -ае.
Р. ўчынак.
рэнега́цтва, -а, н. (кніжн., пагард.).
Адступніцтва, паводзіны рэнегата.
Рэнеса́нс, -у, м. (з вялікай літары).
Эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе, якая прыйшла на змену Сярэдневякоўю і абвясціла зварот да чалавека як да вышэйшага пачатку быцця; Адраджэнне.
|| прым. рэнеса́нсны, -ая, -ае.
рэнкло́д, -у, М -дзе, м.
Гатунак буйных круглых салодкіх сліў.
|| прым. рэнкло́дны, -ая, -ае і рэнкло́давы, -ая, -ае.
рэ́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, рэнт і -аў. ж.
Рэгулярны даход у форме працэнтаў (у 3 знач.), які атрымліваецца з капіталу, маёмасці або зямлі.
Зямельная р.
Дыферынцыяльная р.
|| прым. рэ́нтавы, -ая, -ае.
Р. даход.
рэнта́бельны, -ая, -ае.
Даходны, прыбытковы, які апраўдвае расходы.
Рэнтабельная гаспадарка.
Рэнтабельнае прадпрыемства.
|| наз. рэнта́бельнасць, -і, ж.
рэнтге́н¹, -у, м.
Прамяні, прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі.
Назначыць хворага на р.
рэнтге́н², -а, мн. -ы, -аў і пры падліку пераважна рэнтге́н, м.
1. Апарат для прасвечвання.
Р. паказаў змены касцявой тканкі.
Уключыць р.
2. Пазасістэмная адзінка вымярэння дозы рэнтгенаўскага ці гама-выпрамяненняў.
Узровень радыяцыі склаў трыццаць рэнтгенаў у гадзіну.
рэнтгена...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да рэнтгену (у 1 знач.), да рэнтгенаўскіх прамянёў, напр.: рэнтгенаабсталяванне, рэнтгенаадчувальны, рэнтгенаапаратура, рэнтгеналагічны, рэнтгенапалеанталогія, рэнтгенаструктурны, рэнтгенатэрапія.