Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэ́па, -ы, ж.

Караняплод з акруглым коранем светла-жоўтага колеру.

Кармавая р.

|| памянш. рэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. рэ́пны, -ая, -ае і рэ́павы, -ая, -ае.

Рэпнае поле.

Рэпавае лісце.

рэпара́цыі, -цый, адз. -ыя, -і, ж. (спец.).

Выплата дзяржавай, якая распачала вайну, дзяржавам, што панеслі страты ў гэтай вайне, грошай або іншага віду кампенсацыі.

|| прым. рэпарацы́йны, -ая, -ае.

рэпарта́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

Паведамленне пра мясцовыя падзеі, пра падзеі дня, інфармацыя (па радыё, тэлебачанні, у друку).

Р. з выставачнай залы.

Р. з месца здарэння.

|| прым. рэпарта́жны, -ая, -ае.

рэпарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Карэспандэнт, які піша рэпартажы.

|| ж. рэпарцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. рэпарцёрскі, -ая, -ае.

рэпарцёрства, -а, н.

Работа, дзейнасць рэпарцёра.

Займацца рэпарцёрствам.

рэпатрыі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (што) (кніжн.).

Вярнуць (вяртаць) на радзіму ваеннапалонных, грамадзянскіх асоб, бежанцаў, эмігрантаў.

|| наз. рэпатрыя́цыя, -і, ж.

|| прым. рэпатрыяцы́йны, -ая, -ае.

рэпатрыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Асоба, якая падвяргалася рэпатрыяцыі.

|| ж. рэпатрыя́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. рэпатрыя́нцкі, -ая, -ае.

рэ́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак. (разм.).

Трэскацца, лопацца.

Ад сіверу рэпаецца скура.

|| зак. парэ́пацца, -аецца.

рэпертуа́р, -у, м.

1. Сукупнасць п’ес, музычных і іншых твораў, якія ідуць у тэатры, у кіно, выконваюцца ў канцэртных залах, на эстрадзе, у цырку.

Песенны р. канцэрта.

Небагаты р. слоў.

2. Сукупнасць тэатральных роляў, музычных твораў якія выконваюцца кім-н.

Р. дэкламатара.

У сваім рэпертуары хто-н. (таксама перан.: як уласціва каму-н., як заўсёды робіць хто-н.; іран.).

|| прым. рэпертуа́рны, -ая, -ае.

рэпеты́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Настаўнік, звычайна дамашні, які рэпеціруе (у 2 знач.) каго-н.

2. Вопытны спецыяліст, які праводзіць групавыя ці індывідуальныя рэпетыцыі з акцёрамі.

Р. па вакале.

Р. па балеце.

|| ж. рэпеты́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. рэпеты́тарскі, -ая, -ае.