Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэд...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. рэдакцыйны, напр.: рэдкалегія, рэдсавет, рэдпадрыхтоўка.

рэдагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак., што.

1. Правяраць і выпраўляць тэкст пры падрыхтоўцы да друку.

Р. артыкул.

2. Кіраваць выданнем чаго-н.

Р. штогоднік.

|| зак. адрэдагава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 1 знач.).

|| наз. рэдагава́нне, -я, н. і рэда́кцыя, -і, ж.

Рэдагаванне тэксту.

Манаграфія пад рэдакцыяй прафесара.

|| прым. рэдакцы́йны, -ая, -ае.

Рэдакцыйная калегія.

рэда́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які рэдагуе што-н.; спецыяліст па рэдагаванні.

Р. газеты.

Адказны р.

Тэхнічны р.

|| ж. рэда́ктарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. рэда́ктарскі, -ая, -ае.

рэда́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. гл. рэдагаваць.

2. Разнавіднасць тэксту якога-н. твора.

Раман у дзвюх рэдакцыях.

3. Тая ці іншая фармулёўка, выказванне думкі.

Пункт пратакола ў новай рэдакцыі.

4. Група работнікаў, што рэдагуюць якоен. выданне, а таксама аддзел выдавецтва, які рыхтуе рукапісы да друку.

Галоўная р.

Тэхнічная р.

Р. мастацтва.

|| прым. рэдакцы́йны, -ая, -ае.

рэ́дзька, -і, ДМ рэ́дзьцы, ж.

Караняплод з тоўстым і светлым (у цёмнай скурцы) коранем, з гаркаватым вострым смакам і пахам.

Як горкая рэдзька (разм.) — вельмі, надта (надакучыць, абрыднуць).

|| прым. рэ́дзечны, -ая, -ае і рэ́дзькавы, -ая, -ае.

рэдкале́ссе, -я, н., зб.

Рэдкі, не густы лес.

рэ́дкасць, -і, ж.

1. гл. рэдкі.

2. Рэдкая з’ява.

Жывыя кветкі на Поўначы — вялікая р.

3. Рэдкі прадмет, музейная, антыкварная рэч.

Бібліяграфічная р.

Калекцыя рэдкасцей.

На рэдкасць — аб кім-, чым-н. выключным, рэдкім.

Дні стаялі на рэдкасць халодныя.

Не рэдкасць — звычайна, часта бывае.

Такія выпадкі — не рэдкасць.

рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.

1. Недастаткова густы, вадзяністы.

Р. кісель.

Рэдкая смятана.

2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

Рэдкая барада.

Рэдкія зубы.

Р. невад (няшчыльна сплецены).

3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Рэдкія паўстанкі.

4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.

Рэдкія стрэлы.

Р. пульс.

5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

Рэдкая з’ява.

Р. госць.

Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.

Рэдкія металы.

|| наз. рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).

рэдукава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак. і незак. (спец.).

Падвергнуцца (падвяргацца) рэдукцыі (у 2 знач.).

рэдукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Падвергнуць (падвяргаць) рэдукцыі.