Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэжы́м, -у, м.

1. Дзяржаўны лад.

Дэмакратычны р.

Стары р.

2. Устаноўлены распарадак чаго-н.

Правільны р. харчавання.

Школьны р.

Р. эканоміі.

3. Умовы дзейнасці, працы, існавання чаго-н.

Працоўны р. машыны.

Р. рэек.

|| прым. рэжы́мны, -ая, -ае.

рэжысёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кіна- або тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм.

Р.-пастаноўшчык.

|| прым. рэжысёрскі, -ая, -ае.

Рэжысёрскае бачанне п’есы.

рэжысі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (спец.).

Кіраваць пастаноўкай спектакля, фільма, увогуле відовішчнай праграмы ў якасці рэжысёра.

Р. оперу.

рэжысу́ра, -ы, ж.

1. Прафесія, дзейнасць рэжысёра.

2. Рэжысёрскае рашэнне (трактоўка) спектакля, фільма.

Таленавітая р. фільма.

3. зб. Рэжысёры.

Рашэнне рэжысуры.