Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўстралі́йцы, -аў, адз.і́ец, -лі́йца, м.

1. Назва насельніцтва Аўстраліі.

|| ж. аўстралі́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -лі́ек.

|| прым. аўстралі́йскі, -ая, -ае.

аўстры́йцы, -аў, адз.ы́ец, -ры́йца, м.

Назва насельніцтва Аўстрыі.

|| ж. аўстры́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -ры́ек.

|| прым. аўстры́йскі, -ая, -ае.

аўсю́к, -у́, м.

Аднагадовая расліна сямейства злакавых; пустазелле, падобнае на авёс.

|| прым. аўсюко́вы, -ая, -ае.

аўся́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка.

Рыба добра бярэцца на аўсянікаў.

аўся́ніца, -ы, ж.

Кармавая расліна з сямейства злакавых.

А. лугавая.

|| прым. аўся́нічны, -ая, -ае.

аўся́нішча, -а, н.

Поле, на якім рос авёс.

Араць а.

аўся́нка¹, -і, ДМ -нцы, ж.

Аўсяныя крупы або каша з такіх круп.

Наварыць аўсянкі.

аўся́нка², -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пеўчая птушка з атрада вераб’іных.

Чаротная а.

|| прым. аўся́нкавы, -ая, -ае.

аўся́ны гл. авёс.