Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўдаве́лы, -ая, -ае.

Які стаў удаўцом (удавою).

А. чалавек.

|| наз. аўдаве́ласць, -і, ж.

аўдаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць удаўцом або ўдавою.

аўдые́нцыя, -і, ж.

Афіцыйны прыём у высокапастаўленай дзяржаўнай асобы.

Даць аўдыенцыю.

аўдыто́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Памяшканне для чытання лекцый.

2. зб. Слухачы лекцыі, даклада і пад.

Студэнцкая а.

|| прым. аўдыто́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).