Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рама́н¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апавядальны твор са складаным сюжэтам і шматлікімі героямі; вялікая форма эпічнай літаратуры.

Гістарычны р.

|| прым. рама́нны, -ая, -ае і рамані́чны, -ая, -ае.

Раманны жанр.

Раманічная кампазіцыя.

рама́н², -а, м. (разм.).

Любоўныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.

Завесці р.

|| прым. рамані́чны, -ая, -ае.

Раманічная гісторыя.

раманізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Правесці (праводзіць) у чыё-н. асяроддзе раманскую культуру.

|| звар. раманізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся.

|| наз. раманіза́цыя, -і, ж.

рамані́ст¹, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Пісьменнік, аўтар раманаў¹.

|| ж. рамані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

рамані́ст², -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Вучоны, спецыяліст па раманістыцы².

|| ж. рамані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

рамані́стыка¹, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць твораў, напісаных у жанры рамана.

Вывучэнне беларускай раманістыкі.

рамані́стыка², -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць мовы і культуру раманскіх народаў; раманская філалогія.

рама́нс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі лірычны верш (пераважна пра каханне), а таксама музычна-паэтычны твор для голасу з інструментальным суправаджэннем.

|| прым. рама́нсавы, -ая, -ае.

Рамансавая лірыка.

рама́нскі, -ая, -ае.

Які ўзнік на аснове старажытнарымскай культуры або звязаны з гэтай культурай.

Раманская культура.

Раманская філалогія.

рамантава́ць¹, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

Праводзіць рамонт.

Р. хату.

Р. вопратку.

|| зак. адрамантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.