Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сярэ́браны, -ая, -ае.

1. Зроблены з серабра.

Сярэбраная лыжка.

2. Які змяшчае серабро.

Сярэбраная руда.

3. перан. Колерам або бляскам падобны да серабра.

С. іней.

4. Меладычна звонкі, высокага тону.

С. голас.

С. звон.

Сярэбранае вяселле — дзень дваццаціпяцігоддзя шлюбнага жыцця.

сярэ́дзіна, -ы, ж.

1. Сярэдняя частка чаго-н., роўна аддаленая ад краёў або пачатку і канца чаго-н.; цэнтр.

С. круга.

С. маста.

2. Час, прыблізна аднолькава аддалены ад пачатку і канца чаго-н.

С. дня.

У сярэдзіне лета.

3. Паясніца (разм.).

Баліць с.

|| памянш. сярэ́дзінка, -і, ДМ -нцы, ж.

Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.

сярэдне... (а таксама сярэдня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, са знач.:

1) сярэдні (у 2 знач.), напр.: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны;

2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр.: сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны;

3) сярэдні (у 3 знач.), напр.: сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы;

4) які з’яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр.: сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны, сярэднечацвярцічны;

5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр.: сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.

Сярэдневяко́ўе, -я, н. (з вялікай літары).

Сярэднія вякі, гістарычная эпоха.

Ранняе С.

|| прым. сярэдневяко́вы, -ая, -ае.

Сярэдневяковае мастацтва.

сярэднеязы́чны, -ая, -ае (спец.).

Гук, які вымаўляецца пры ўдзеле сярэдняй часткі спінкі языка.

сярэ́дні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца ў сярэдзіне, паміж якімі-н. крайнімі пунктамі, велічынямі і пад.; прамежкавы.

Сярэдняе цячэнне ракі.

С. ўзрост.

2. Які ўяўляе сабой велічыню, атрыманую дзяленнем сумы некалькіх велічынь на іх колькасць.

Сярэдняя зарплата за год.

Сярэдняя вага.

Сярэдняя хуткасць цягніка.

Сярэдняе (наз.) арыфметычнае.

3. Пасрэдны; ні добры, ні благі.

С. студэнт.

Сярэднія поспехі.

4. Не вышэй звычайнага ўзроўню, нормы.

Сярэднія патрабаванні.

Чалавек сярэдняга росту.

Сярэдняе вуха — поласць за барабаннай перапонкай, перад унутраным вухам.

Вышэй (ніжэй) сярэдняга — вышэй (ніжэй) якой-н. нормы.

У сярэднім — зыходзячы з сярэдніх велічынь, паказчыкаў.

сярэдня... (гл. сярэдне...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «сярэдне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: сярэднядзённы, сярэдняпозні, сярэднярускі, сярэдняспелы, сярэднясутачны.

Сярэдняве́чча, -а, н. (з вялікай літары).

Тое, што і

Сярэдневякоўе.

|| прым. сярэдняве́чны, -ая, -ае.

сястра́, -ы́, мн. сёстры і (з ліч. 2, 3, 4) сястры́, сясцёр, ж.

1. Кожная з дачок у адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў.

Родная с.

Дваюрадная (стрыечная) с.

2. Асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе.

Медыцынская с.

Хірургічная с.

3. Манашка.

Малочная сястра — дачка мамкі ў адносінах да выкармленых ёю чужых дзяцей, а таксама выкармленая дзяўчынка ў адносінах да дзяцей мамкі.

Міласэрная сястра — медыцынская сястра, якая дапамагае хворым, раненым.

Сястра-гаспадыня — асоба, якая загадвае гаспадаркай, бялізнай, інвентаром і інш. у лячэбных і дзіцячых установах.

|| памянш. сястры́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц, ж. (да 1 і 2 знач.) і сястры́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. сястры́н, сестрына́, сестрыно́ (да 1 знач.) і сястры́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

сятча́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Унутраная святлоадчувальная абалонка вока.