сярэ́дзіна, -ы, ж.

1. Сярэдняя частка чаго-н., роўна аддаленая ад краёў або пачатку і канца чаго-н.; цэнтр.

С. круга.

С. маста.

2. Час, прыблізна аднолькава аддалены ад пачатку і канца чаго-н.

С. дня.

У сярэдзіне лета.

3. Паясніца (разм.).

Баліць с.

|| памянш. сярэ́дзінка, -і, ДМ -нцы, ж.

Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)